Каманда 2007-08 г.н. едзе на турнір у Смаргонь 15.05.2016

Каманда футбольнай акадэміі 2007-08 г.н. запрошана на футбольны турнір у Смаргонь 15.05.2016 г.

У турніры прымуць удзел 5 камандаў: ФА "Fair Play" Ашмяны, ФК Смаргонь-1, ФК Смаргонь-2, ФК Валожын, ФК Трактар Мінск.
 
Працягласць гульняў 2таймы па 15 хв., мяч № 3.

Ад'езд каманды запланаваны з ашмянскага аўтавакзала 15.05.2016 г. а 8.30.
 
Кожнаму з дзяцей на гульню мець перакус, пітную ваду, гульнявы камплект формы, абутак для гульні і шчыткі.
 
Прашу бацькоў праінфармаваць трэнера аб магчымасці дапамагчы з дастаўкай дзяцей на турнір 15.05.2016 г. Неабходныя 4-ры аўтамабiлі бацькоў, 5-ты аўтамабіль прадастаўляе трэнер.