ПРА АКАДЭМІЮ

Нашай асноўнай місіяй з'яўляецца развіццё масавага футбола ў Беларусі!
  • У футбольную акадэмію "Fair Play" можа быць запісаны любы хлопчык альбо дзяўчынка, незалежна ад наяўнасці альбо адсутнасці ў іх футбольных навыкаў!
  • Мы прапануем маладым футбалістам навучанне футболу праз гульні!
  • У футбольнай акадэміі мы не патрабуем ад сваіх выхаванцаў дасягнення вынікаў любым коштам, адначасова з гэтым, мы не вызваляем сваіх выхаванцаў ад неабходнасці прагрэсу і развіцця, а таксама стымулюем іх імкненне да перамогі!
  • У нашай футбольнай акадэміі мы навучаем каштоўнасцям "FAIR PLAY" як на полі, так і за яго межамі!
  • У футбольнай акадэміі "Fair Play" лічаць адным з самых істотных фактараў сваёй працы, пабудову пазітыўнай структуры адносінаў паміж трэнерам, бацькамі і дзецьмі. 
Мэты навучання ў футбольнай акадэміі
  • Заахвочваць дзяцей да заняткаў футболам.
  • Ажыццяўляць усебаковую і паступовую футбольную падрыхтоўку дзяцей.
  • Навучаць дзяцей тэхніцы, тактыцы і разуменню гульні ў футбол.
  • Знаёміць дзяцей з велізарным і фантастычным сусветам футбола.
Праводзячы трэніроўкі з юнымі футбалістамі мы прытрымліваемся наступных правілаў, каб зрабіць заняткі цікавымі і плённымі:
  • Падбіраем такія практыкаванні і гульні, каб дзеці мелі поўную свабоду ў іх выкананні, бо гэта ўплывае на іх уяўленні, прымушае іх прымаць хуткія і слушныя рашэнні.
  • Засяроджваем увагу на ўсебаковым развіцці дзяцей.
  • У сістэме падрыхтоўкі футбольнай акадэміі гульня ў футбол (ва ўсіх яе формах) з’яўляецца асновай падрыхтоўкі.
  • Падбіраем такія гульні і практыкаванні, каб кожнае дзіця мела магчымасць у іх граць і перамагаць.
  • У камандах футбольнай акадэміі няма ўлюбёнцаў трэнера, на футбольным полі і за яго межамі ўсе роўныя.
Філасофія дзіцячага футбола:
  • Дзіцячы футбол і дарослы футбол з’яўляюцца цалкам супрацьлеглымі паняткамі. Праца з юнымі футбалістамі павінна грунтавацца толькі на патрэбах дзяцей, іх зацікаўленасцях і памкненнях.
  • Вынік спаборніцтваў у дзіцячым футболе не мае значэння. Наданне надзвычайнай увагі канчатковаму выніку гульні альбо спаборніцтваў – недапушчальна.
  • Дзеці не павінны знаходзіцца пад ціскам чаканняў сваіх бацькоў, якія спадзяюцца, што іх дзіця заўсёды будзе перамагаць у спаборніцтвах.
  • Дзіцячы футбол, гэта перш за ўсё, забава, якая павінна асацыявацца ў дзяцей з атрыманнем задавальнення ад заняткаў футболам і спрыяць іх паступоваму футбольнаму развіццю.
Непасрэднае кіраўніцтва футбольнай акадэміяй і трэніровачным працэсам ажыццяўляе Кушнер Аляксандр:
  • Выпускнік БДУ ФК і С (2004 г.), трэнерскі факультэт, спецыялізацыя "Футбол".
  • Удзельнік семінара па массавым футболе. Сакавік 2016 г. Арганізатар: АБФФ. Месца правядзення: Беларусь, г. Мінск.
  • Удзельнік праграмы абмена "МОСТ" па развіцці дзіцячага і массавага футбола ў Германіі. Чэрвень 2016 г. Арганізатар: Інстытут Гётэ ў Мінску. Месца правядзення: Германія, г. Берлін.
  • Удзельнік стажыроўкі ў футбольным клубе SV Rot-Weiß Viktoria Mitte 08 e.V. Красавік - верасень 2017 г. Арганізатар: SV Rot-Weiß Viktoria Mitte 08 e.V. Месца правядзення: Германія, г. Берлін.
  • Удзельнік семінара па массавым футболе. Лістапад 2017 г. Арганізатар: АБФФ. Месца правядзення: Беларусь, г. Мінск.
  • 25-27.06.2018 пройдзенае навучанне і атрыманая трэнерская ліцэнзія UEFA-D. Арганізатар: АБФФ і УЕФА. Месца правядзення: Беларусь, г. Мінск.
  • 26.02-16.05.2019 пройдзенае навучанне і атрыманая трэнерская ліцэнзія UEFA-С. Арганізатар: АБФФ і УЕФА. Месца правядзення: Беларусь, г. Мінск.
Пра шматликае іншае вы даведаецеся, стаўшы часткай футбольнай акадэміі "Fair Play"!