ПАМЯТКА ДЛЯ БАЦЬКОЎ

Паважаныя таты і мамы!
 
Прапануем азнаёміцца з карыснай інфармацыяй, якая дапаможа вам "падабраць ключыкі" да вашага дзіцяці.

1. Прывёўшы сваё дзіця ў футбольную школу, нават не спрабуйце патрабаваць ад яго выконваць тое, што ён зараз выконваць не ўмее, і, у прынцыпе, выконваць не павінен. Гэта як у агульна адукацыйнай школе: прывёўшы дзіця ў 1-ую класу вы, напэўна, не просіце яго выкладчыцу ці выкладчыка адукоўваць вашае дзіця адразу па праграме, напрыклад, 7-ай класы? Праўда? Чаму тады бацькі лічаць нармалёвым патрабаваць ад сваіх дзяцей праз 3-ры месяцы трэніровак выканання, напрыклад, тэхнічных элементаў якімі гулец павінен валодаць на 2-ім годзе навучання???
 
2. Разглядайце заняткі вашага дзіцяці футболам, у першую чаргу, як сацыяльны працэс.
 
3. Заняткі футболам:
4. Шаноўныя бацькі, заўсёды памятайце, што кожнае дзіця, у першую чаргу - дзіця. Не рабіце яго дарослым не ў той час. Каб вам найлепш гэта зразумець, раю азнаёміцца з апавяданнем Лівінгстана Ларнэда.
 
5. Прымайце дзіця такім, якім яно ёсць, даючы яму магчымасць змяніцца.
 
6. Развівайце ў дзіцяці станоўчыя эмоцыі, часцей дарыце яму свой час, увагу і ўсмешку.
 
7. Часцей хваліце і падбадзёрвайце дзіцяці, заахвочвайце яго да актыўнасці як на футбольным полі, так і за яго межамі.
 
8. Увесь час праяўляйце зацікаўленасць да посьпехаў і няўдачаў свайго дзіцяці, як на футбольным полі, так і за яго межамі. Дзіця павінна адчуваць вашую няспынную падтрымку і клопат.
 
9. З паразуменнем стаўцеся да занепакоенасцяў і страхаў дзіцяці, не высмейвайце іх і не спрабуйце рашучымі дзеяннямі выкараніць іх. Неабходна выпрацаваць у дзіцяці імунітэт на страх.
 
10. Ніколі не падманвайце дзіця. Аднойчы падмануўшы яго, вы можаце на доўгі час страціць давер дзіцяці да вас.
 
11. Калі вы адчуваеце, што дзіця падманвае вас, паспрабуйце выклікаць яго на шчырую размову. Не карайце дзіця, дайце яму магчымасць самому даць адзнаку ўласнаму ўчынку.
 
12. Адмоўцеся ад практыкі забаронаў. Гэта можа выклікаць у дзіцяці жаданне зрабіць наадварот.
 
13. Ніколі не кажыце дзіцяці, што ён горшы за іншых дзяцей. Выхоўвайце ў ім пачуццё ўпэўненасці ў сабе. Гэта першыя крокі да поспеху.
 
14. Не крытыкуйце і не карайце дзіця ў прысутнасці іншых дзяцей і дарослых.
 
15. Не шантажуйце сваіх дзяцей («калі ты гэтага не зробіш, то...»).
 
16. Вучыце дзіцяці паважаць іншых людзей. Часцей кажыце добрае і станоўчае пра іншых людзей у яго прысутнасці.
 
17. Не саромейцеся пры дзіцяці прызнаць памылковасць сваіх учынкаў.
 
18. Не рабіце дзіця «громаадводам» для разрадкі сваіх бацькоўскіх эмоцый.
 
19. Не душыце дзіця сваім аўтарытэтам. Не прыніжайце яго самаадзнаку.

І ў завяршэнні, запаведзі футбольнай акадэміі "Fair Play" для бацькоў і дзяцей!
 
10 ЗАПАВЕДЗЯЎ МАЛАДОГА ФУТБАЛІСТА
1. Ніколі не спазняйся на трэніроўкі і гульні. Аддавай без рэшты ўсе свае сілы на трэніроўках і гульнях!
2. Самае галоўнае для мяне, поспех каманды!
3. Паважай сябе і кожнага партнёра сваёй каманды!
4. Заўсёды заставайся добразычлівым, ніколі не спрачайся!
5. Заўсёды грай шчыра, ніколі не падманвай!
6. Я ўмею прайграваць з годнасцю, і ніколі не здаюся!
7. Трэнер з’яўляецца маім сябрам, і заўсёды мне дапаможа!
8. Прыслухоўвайся да парадаў і заўвагаў трэнера!
9. Клапаціся пра захаванне трэніровачнага інвентара і месца правядзення трэніровак у парадку!
10. Мая футбольная акадэмія "Fair Play" – найлепшая футбольная акадэмія ў свеце!
 
10 ЗАПАВЕДЗЯЎ УЗОРНАГА БАЦЬКІ
1. Навучайце сваё дзіця пунктуальнасці на ўласным прыкладзе!
2. Заўсёды заахвочвайце сваё дзіця да гульні ў футбол у адпаведнасці з прынцыпамі “FAIR PLAY”!
3. Заўсёды вітайце каманду свайго дзіцяці на роўных з камандай суперніка!
4. Публічна не крытыкуйце дзеянні арбітра, прызнавайце яго рашэнні і не сумнявайцеся ў сумленнасці гэтых рашэнняў!
5. Паважайце статус і аўтарытэт трэнера. Ён шчыра прысвячае сябе навучанню вашага дзіця футболу!
6. Будзьце прыкладам для свайго дзіцяці, праяўляйце добразычлівасць да бацькоў супернікаў!
7. Словаў: “вынесі”, “затаўчы”, “разбярыся” і г.д., адсутнічаюць у слоўніку маладога футбаліста акадэміі "Fair Play". Пазбягайце гэтых словаў!
8. Заахвочвайце і падтрымлівайце намаганні вашага дзіцяці ў навучанні футболу!
9. Дзеці займаюцца спортам дзеля свайго задавальнення. Яны гуляюць не дзеля таго каб вас забаўляць. Дзеці не з’яўляюцца зменшанай копіяй дарослых, і не з’яўляюцца прафесійнымі гульцамі!
10. Адпачывайце і атрымлівайце задавальненне ад футбола незалежна ад выніку гульні. У футболе трэба ўмець не толькі выйграваць, але і годна прайграваць!