АПЛАТА ЗА ТРЭНІРОЎКІ

Заняткі ў нашым футбольным клубе платныя. Аплата ажыццяўляецца да 15 чысла кожнага месяца, у якім адбываюцца трэніроўкі, у банку, на пошце ці пры дапамозе інтэрнэт-банкінга па банкаўскіх рэквізітах.
 
Пры немагчымасці аплаты да 15 чысла, скрайні тэрмін аплаты - да 20 чысла месяца, у якім адбываюцца трэніроўкі. Напрыклад, аплата за кастрычник месяц 2019 г., адбываецца да 15.10.2019. 
 
Аплата за трэніроўкі для дзяцей, а таксама ўнёскі чальцоў ажыццяўляюцца па наступных банкаўскіх рэквізітах:
- Ашмяны - спампаваць рэквізіты
- Астравец - спампаваць рэквізіты
- Гомель - спампаваць рэквізіты

Ад 01.09.2019 кошт аплаты за месячны трэніровачны абанемент складае (ХХ - аплата за трэніроўкі + Х - аплата ўнёску чальца) беларусіх рублёў:
- за дзяўчынку - 35 (30 + 5) беларускіх рублёў
- за хлапца - 45 (40 + 5) беларускіх рублёў
- за двух дзяўчынак - 50 (45 + 5) беларускія рублі (зніжка 50%)
- за хлапца і дзяўчынку - 55 (50 + 5) беларускіх рублёў (зніжка 50%)
- за двух хлапцоў - 65 (60 + 5) беларускіх рублёў (зніжка 50%)
- 3-ае дзіця і наступныя дзеці з адной сям'і наведваюць трэніроўкі бясплатна

Ад 01.03.2019 будзе ажыццяўляцца пераразлік за прапушчаныя трэніроўкі:
- пры пропуску ад 51% да 100% трэніровак у месяц сума аплаты складзе 50% ад кошту месячнай аплаты за трэніроўкі
- пры пропуску ад 26% да 50% трэніровак у месяц сума аплаты складзе 75% ад кошту месячнай аплаты за трэніроўкі
- пры пропуску да 25% трэніровак у месяц сума аплаты складзе 100% ад кошту месячнай аплаты за трэніроўкі
 
Пераразлік за трэніроўкі ажыццяўляецца выключна ў выпадку адсутнасці на трэніроўках з-за хваробы, пры прад'яўленні арыгінала даведкі з медыцынскай установы!
 
Пры адсутнасці на трэніроўках па іншых прычынах, не звязаных з захворваннямі, пераразлік аплаты за трэніроўкі не праводзіцца!